SS-Mann писал(а):не..
новые правила белорусского языка
потом и русский грозяццо подредактировать
Зьмены дарэчы на дзіва практычная й патрэбныя,збліжаюць афіцыйны правапіс з клясычным,а не наадварот.Хаця спрэчныя моманты ёсьць.
[spoiler=Найбольш icтотныя арфаграфічныя змены ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі"]
1. Пашыраецца прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. Прапануецца, напрыклад, пісаць адажыа, трыа, сальфеджыа і пад. (паводле дзеючых "Правіл" пішацца адажыо, трыо, сальфеджыо).
2. У словах іншамоўнага паходжання, акрамя імёнаў уласных, канцавыя элементы - эр, - эль у адпаведнасці з прынцыпам акання прапанавана перадаваць як - ар, - аль: прынтар, камп'ютар, пэйджар (паводле дзеючах "Правіл" пішацца прынтэр, камп 'ютэр, пэйджэр).
3. Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць (паводле дзеючах "Правіл" пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць).
4. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складанаскарочаных слоў. Прапануецца пісаць прафкам, гаркам, абкам, селькар, газпрам і г.д. (паводле дзеючых "Правіл" пішацца прафком, гарком, абком, селькор, газпром).
5. Уніфікуецца напісанне прыметнікаў на - ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапануецца пісаць чаньчунскі, цяньшанскі як і любанскі, астраханскі (паводле дзеючых "Правіл" пішацца любанскі, астраханскі, але чаньчуньскі, цяньшаньскі).
6. Пашыраецца напісанне "ў" (у нескладовага) у словах іншамоўнага паходжання. Прапанавана пісаць для ўніверсітэта, пасля ўнікальнай аперацыіі г.д. (паводле дзеючых "Правіл" пішацца для універсітэта, пасля унікальнай аперацыі).
7. Спрошчаны правілы пераносу слоў.
8. У адпаведнасці з рэаліямі ўпарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г.д. (напрыклад, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусіі г.д.).
9. Уведзены новы параграф "Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў". Напрыклад: "3 вялікай літары пішуцца асабовыя назвы вышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Яхве, Усявышні, Уладыка Нябесны, Святая Троіца…".
10. У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й] + галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: ёркшырскі, маёр, маярат, маянэз, раён, Ёжэф, Нью-Ёрк.
11. Са зводу правіл выключаны раздзелы "Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў", "Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў", "Галосныя ў некаторых канчатках лічэбнікаў", "Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў". Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходяць сваё адлюстраванне ў граматыках беларускай мовы.
12. Уведзены новы раздзел "Правапіс некаторых марфем", у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў. У "Правілах" 1959 года гэтыя звесткі змяшчаліся ў параграфах аб правапісе часцін мовы і былі раскінуты па ўсім зводзе правіл.
13. Рэгламентавана ўжыванне суфіксаў - ава - (-ява-) і - ірава - (-ырава-). Напрыклад, ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будавацьі г.д.
14. У новай рэдакцыі ліквідаваны спасылкі на іншыя параграфы і раздзелы, якіх у "Правілах" 1959 г. налічвалася каля 40.
15. У адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі ўдакладнены фармулёўкі правіл.
16. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для карыстання і засваення.
17. Абноўлены і актуалізаваны ілюстрацыйны матэрыял.
[/spoiler]