jonas » Пн янв 05, 2009 22:38
Наконт блядовых палацаў - "в яблочко". А мову родную ведаць трэба. Сёння ад мовы адрокся, заўтра - і Радзіма не "в кайф" стане. Мала вы па Беларусі паедзілі, мне давялося - працаваў больш у раз'ездах. Існуе яшчэ мова наша, шмат дыялектаў ёсьць. А што ў Мінску амаль ніхто яе ня ведае, яскравы прыклад сінтэтычнасьці, нехта тут казаў, што мова наша сінтэтычная, дык вось - насельніцтва Мінску - гэта прыклад сінтэтыкі чалавека, яскравы прыклад штучна створанага "советского человека". А пра мову скажу так, магчыма ўсё аднавіць, а пачаць трэба з улады, няхай паяджэнні ў абедзьвух палатах па-беларуску вядуць, кожны парламентарый павінны ведаць абедзьве дзяржаўныя мовы, дасканала, усе чыноўнікі няхай экзамен здадуць на веданне абедзьвух моў, упэўнены, што многія і па-руску без памылак не напішуць.
Аднойчы чытаў заяву на рабоце. У слове "ещё" тры памылкі налічыў - "исчо".